Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Думы у чужыне

Горо мне цяжкае, горо безшчаснаму!
Сэрцо усе жаліцца, плачэ, баліць.
Хочацца к сонейку цепламу, яснаму:
Хоць бы убачыць! Усю цяжасьць зваліць!

Доля мая, што мяне узбагаціла.
Думак, жаданняу і сэрцо дала,
Недзе гаман з маім шчасьцем утраціла. -



Што там на перадзі, што там нізнанае,
Што там са зьдзекам мяне сьцеражэ?
Скрытна-варожжае, с страхам чаканае,
Можа і блізка на нейкай мяжэ.

Толькі ні сьмерць, — ні аб ей ніспакоюся
Сьмерць гэта што! Гэта дар для усіх:
Прыйдзе той час і я з ей заспакоюся.
Збыушыся болеу і думак сваіх.

Іншае горо душу абціжарыло, -
Камень цяжэйшы на сэрцы ляжыць:
Дні майго росквіту мглою абдарыло,
У жыцці штодзенна за мною бяжыць

Доля мая, — гэта доля гаротная,
Сэрцо дала мне, научыла любіць,
Дый прысудзіла яна-ж, адваротная,
Век у сіроцтве, у выгнанню пражыць.

Што мне жыцце, хоць-бы самае краснае?
— Волі ні маю! У няволі жыву.
Гэтае нуднае быцце уласнае
Сьмерцю страшэннаю з болям заву.