Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


ЗАВІРУХА

Завіруха скачэ ноччу
Патарочай, плачэ, вые;
Пухавыя сыпе у вочы
Сьнегавінкі мне; рагочэ.
Йду на вобмацк; ледзь жывы я,
Ніжывыя суну ногі
Без дарогі. Цело ные,
Калянее; верставы я
Прамінаю слуп убогі,
Троярогі крыж збутвелы,
Пасівелы, цемны, строгі.
Ні чакаю дапамогі...
Прыступае нехта белы,
Асьмялелы. Вот усьцігае,
Акаляе, скамянелы,
Пасінелы, — абнімае.
Завіруха -
Рагатуха сыпе сьнегу
І у прабегу шэпчэ у вухо:
"Заначуеш — ні пачуеш:
"Я завею, я угрэю,
"Зараз ляжаш, дзякуй скажаш,
«Мне ты скажаш». Завіруха -
Рагатуха шэпчэ у вухо.

Ажно чую: раптам злая
Улягае, уціхае
Завіруха. Замірае.
Праясьняе у полі. Нікне.
А нізыкне вецяр-сватка.
Бачу — хатка.