Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Ветру.

Ветрэ, ветрэ вольны,
Стой, зрабі паслугу!
Буду спосаб меці,
Аддзякую другу.

Зьлетай, легкі, борзда
У край, адкуль я родам, -
Бацьку, матку убачыш,
Мілую заходам;

Убачыш гэнам, ворле,
У краю тым — старонцэ:
Брат мой беларусін
Гібее без слонца.

Ім усім паклонам
Нізкім ты скланіся,
Хай жывуць, красуюць..
А потым вярніся.

Гэтта скажаш, браце,
Мне, што там убачыу
Буду спосаб меці,
Паглядзіш, аддзячу!