Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Мае думкі.

Па на горах сьнягі паляглі
І даліны убраліся у белі.
Мае ж думкі як толькі маглі,
Хутка з ветрам у даль паляцела

Паляцелі у даль, дзе німа
Гэтых гор — вартаунічых няволі,
Дзе ні гэтак сурова зіма
Дзе прыняу я і жыцце і долю

Паляцелі сцытаць, паглядзець -
Як жывецца на роднай старонцэ?
Як той брат — беларус мой жывець?
Ці высока узнялося сонцо?

Там жа усе, як раней, як было:
Беднасьць, ціша кругом і цямнота.
Дзе там шчасьце! — Жыцце зацьвіло.
Як на версі якое балото

Сонцо нізка — ні грэе саусім
І саусім-жа ні сьвеце без мала;
Раз блісьне дзе-ні-дзе — і паусім
І зноу сваю твар захавало.

Колькі ж будзеш ты спаць? Ні пара
Табе часам, мой браце, праспацца,
Каля бацькаускіх ніу і двара
Працаваці зноу шчыра узяцца?

І усе, што утраціу сплючы,
Пазьбіраці да роднае хаты?
Годзі спаць! і ні будзе начы,
Будзеш вольны, разумны, багаты!

І высокае слонцо тагды
Будзе працу тваю аглядаці,
І пазбудзешся крыуд і нуды, -
Будуць людзі цябе шанаваці.