Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Старое нешта усе спамінаецца.
Толькі ніясна, мауляу, праз туман.
Нейкі ніведамы жаль уздыймаецца,
Вабіць і цягне успамінак-дурман.

Сэрцо баліць пад жаданняу прымусамі,
Што за жаданні — ніяк ні пазнаць;
Можа ляцеці адгэтуль за гусямі...
Можа заснуць, каб нічога ні знаць?...