Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Журба.

Сэрцо болей ні сьмяецца,
Сэрцо плачэ жаласьліва.
Ці дасьць Бог, ці давядзецца
Быці там, дзе наша Ніва?

Думкі, праца — усе далека!
Песьні, казкі у пазабыццю...
Прад сабой я толькі воко
Бачу страшнага нябыцця.

Волі, думак, шчасьця, сьмеху
Дайце мне! Хоць пакажыце!...
Але не... Мне на пацеху -
Воко страшнаго нябыцця.

Я б узяу матыку у рукі,
Карчавау-бы, чысьціу поле,
Але — там... Я тут безрукі,
Я безсільны... Я без волі.

Сэрцо плачэ і я плачу;
Плачу с сэцам галасьліва.
Дзе ты, дзе ты, краю родны?
Край далекі, маці — Ніва?