Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Вяселле.

Гэй, гуляй, ні думай,
Ні глядзі панура!
Засьпявай, заіграй
Загудзі віхурай!

Грошы есьць! Сало есьць!
Бутэль маполькі...
Ты ні стой, трунак свой,
Пій, гуляй і — толькі!

Былі мы.. Жылі там -
На роднай краіне...
А цяпер тут — як зьвер...
Жыцце нашэ гіне.

Гэй, гуляй, налівай!
Будзем піці, браце!
Што у нас? Цяжкі час?
Э! аб чым казаці!

Га-га га! Бач, нага
Сама у боокі скачэ,
Заіграй, засьпевай!...
Не, брат: сэрцо плачэ...

Дайце мне, дайце мне
Кварту ні пустую, -
Я мае, я свае
Сэрцо пачастую.

От дык так! От дзе смак!
Эх ты, ведзьма-доля!
Ешчэ — не, мала мне...
Налівайце болей!