Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


У выгнанню.

Край чужы — за веру кара -
Сьнег, мароз, ды горы.
Белы сьвет, як чорна хмара,
Заступілі горы.

Край чужы... І ты чужынец
Усім, ні свой здаешся:
Ходзіш скрозь, як той адзінец
Старакостны у лесе.

Ходзіш ты, ніякай мэты, -
Так, — абы цягацца,
Знаць сабе: жывеш яшчэ ты...
Для чаго-ж, спытацца?

Хто цябе спагадным сэрцам
Да сябе прытуле?
Хіба с стрэльбы чужаверца,
Чужаніца — куля.

Хто цябе спаткае міла.
У дом папросіць гожа?
Хіба дол, адно магіла
Разгарнуцца можа.

Што с таго — часамі сьніцца
Край, у якім радзіуся?
Толькі мусяць сьлезы ліцца, -
Лепі-б і ні сьніуся!