Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Я. Коласу.

Усе з аднэй мы выйшлі нівы
І сейбіт нас адзін кідау,
І кожан з нас той дзень шчасьлівы
У сваей душы блогаслауляу.

А вецяр быу. І хто цяжэйшы
Астауся там, куды упау,
А хто, як я, хто быу лягчэйшы,
У далекі сьвет памандравау.

Бо Сейбіт есьць другі на небе,
Што судзіць нам гады і дні, -
І ты узрос на роднай глебе,
Пусьціу глыбока карані.

Здалеу, браток, на сьвет прабіцца
Спраміж сьвірэпкі і асок!
І можам мы табой гардзіцца
Прыгожы, слауны Каласок.

Цьвіці-ж, расьці, буйней на дзіво
У сямьі прыгожых васількоу.
С тваіх зернят хачу, праудзіва,
Убачыць поле каласкоу.