Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Песьня-звон.

Гэй, ты маці, родна мова,
Гэй, ты звон вялікі, слово,
Звон магучы,
Звон блыскучы,
з срэбра літы,
З злота зьбіты,
Загрымі ты,
Загрымі!
Гэй, званар, званар мой пане,
Бій у звон як змогі стане,
Без спачынку,
Без упынку,
Потам зьліты,
Ім умыты, -
Бій, звані ты,
Бій, звані!
Гэй, гусьляр, песьняр, мой браце,
Грай, сьпевай у полі, у хаце,
Дзе гарота,
Дзе галота,
Дзе нісыты,
Дзе ніумыты.
Ім спыні ты,
Жаль спыні!
Струны хай грымяць і рвуцца,
З болю, з гневу. Хай сьмяюцца
Разам з імі,
Ні чужымі,
Голас чысты,
Залацісты,
З імі зьлій ты,
З імі зьлій!...