Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Га! Знаем вас, атручэння найміты:
Вы - служкі чорныя Ясьнейшаго Мамона,
Вы - мора бруд ля берагу намыты;
Без дум і без мазгоу, вы - золато без звона.
З усіх бакоу на послугі уціску
Чаргою воучаю зьяуляецесь усюды,
Дзе клічуць вас для крыуды, для націску
На прауду вечную... Вы.. імя вам Юды!
Ідзіце-ж проч! Безплодна ваша трата
На ласкі ліссія. Пакіньце слово "брат"!
Вы цяжкі сон. Каты... Вы горэй ката!
Кругом праклятыя, вам бацька, брат - дукат!