Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была вычытаная


Юдам.

Да вас, паны, што голасна крычыце
Аб прыязьні сваей да «беднаго народу.»
Што раіце па ліссему: «маучыце,
Ніудоуга вам дамо багацтво волю згоду», —
Да вас мой гэты верш і словы усе благія,
Бо словам вы адны, а справамі — другія.
«Багацтво вам»… Німа вам нашай веры!
Бо у той-жа год ліхі, як у полі ні урадзіло,
Галоднаму на прокарм хлеба меры
Аднэй ні далі вы. І злаялі няміла…
Калі для нас жадаеце багацтва,
На што з бездольнаго зьдзіраеце апратку?
На што-ж тагды вы плодзіце жэбрацтво,
Да мы пустошучы без ліку, без астатку?
«Мы волю вам»… Прокляцце вам і з ею!
Чаму ад волі вашай мы стагнаць павінны?
Яна ланцуг над нашаю зямлею;
Астрог на наш народ спакойны і безвінны.
Ні воля гэта! Што нам ні цьвярдзіце,
Мы вольнымі былі за даунімі часамі.
Ідзіце-ж проч! і з воляю ідзіце!
Да волі знанае хутчэй мы прыдзем самі.
«Мы згоду вам»… Пакіньце ашуканство!
Вы — бойкі братняе чарнейшыя прарокі,
Без звады вам, нашэптау, падтыканства,
Нямілы Божы сьвет, ні ясны, ні шырокі.
Ні просім вас! ні трэба вашай згоды!
Свае вялікае, дзядоускае багацце
Хаваем мы; ад Бога усе народы
І бацькі аднаго усе дзеці — людзі, брацця.
Адкуль вы к нам? Чыйго племя і роду?
З якіх краеу прыйшлі без прауды і без сэрца?
І што вам з нас, ад нашаго народу?
Чаму так жычыце яму хутчэй памерці?