Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Можа-б ты і памер і загінуу,
Каб ні вешчая мова Бояна.
Хто ж быу, добры, яе хоць пакінуу?
Як жэ так, што яшчэ ні забрана?
Бо што бачылі госцікі-гэрцы
І зямлю, і лясы, і кілімы, -
Усе забралі. А мову у сэрцы.
У сваім сэрцы хавалі-нясьлі мы.
Дык шануй, Беларус, сваю мову -
Гэта скарб нам на вечныя годы;
За пашану радзімаму слову
Ушануюць нас брацця-народы!