Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была вычытаная


16 У чатырохлецце «Н-е Нівы.»

Ты мой брат, каго зваць Беларусам,
Роднай мовы сваей ні цурайся;
Як ні зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер ні зракайся.
Ад дзядоу і ад прадзедау, браце,
Гэты скарб нам адзін захавауся,
У селянскай аграбленай хаце
Толькі ен нізабраны астауся.
У старыну Беларус ні падданы,
Гаспадарыу, быу сам над сабою
І далека у сьвеці быу знаны
За літоускай і ляшской зямлею.
Але час прамінуу, і нядоля
На народ, як бы камень, звалілась,
Беларуская слава і воля
Адыйшла, адцьвіла, закацілась.
Ні зьменяючы шэрай апраткі,
Працавау ты, як вол, гаратліва,
А у хаці тваей нідастаткі,
А на ніве тваей ніурадліва.
А чаму? Ты ні здольны, ці хворы,
Ці благі гаспадар, ці пьяніца?
Мусіць не! Бо і іншым у пору
У цябе гаспадарыць научыцца
Сьветлы розум твой, брат, але дзетак
Ад цябе, як і усе, адбіралі
І на бацькаускі родны палетак
Працаваць — памагаць ні пушчалі.
Хто хацеу, той і сьмеу рабаваці,
Без прыпросу з’ежджаліся госьці -
Абдзіраць, аб’едаць апіваці
І крышыць гаспадарскія косьці.