Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


ІВАНКУ.

Слухай, Іване, паночку.
Кепска ты робіш, браточку:
Хіба-ж ні сорам так жыць,
Гэткім нідбайлівым быць?

Узглянь навакол на суседау,
Некалі добра іх ведау -
Хто з іх спусьціуся, як ты,
Мае с твае беднаты?

Хіба-ж яны галадуюць,
Хіба-ж па-твойму бядуюць?
У іх і апратачка есьць,
І часам пакорміцца госьць.

Гэта ж дзе людзі зьбяруцца,
Зараз с цябе пасьмяюцца,
Кажуць "гультай, абібок."
Так яно, мой галубок!

"Бацька яго у гаспадарстве
Быу, як бы цар у сваім царстве:
Быу у гаспадарачцэ лад,
Мелося воко, дагляд...

Быу чалавек яго татка!
Ен жэ: дзівіся, апратка
У дзюрках, у гнідзе, сьцвіла,
У хаці - трава абыйшла.

Нейкае дзіво, ды й годзі!"
Часам жартуюць у народзі -
"Моцны гультай. моу-ся, вол,
К працы-ж пагнаць - трэба кол."

Чуеш ты, чуеш Іванка,
Што у людцоу за гуканка?
Слухай, над кім гэты сьмех?
Грэх табе, братачка, грэх!...