Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Воукалакі.

Воукалакі цемна ноччу
З дамавін выходзяць
І лятаюць скрозь па сьвеці, —
Сабе жэр знаходзяць:
Дзе старое, ці малое,
Сьпіць у сьне глыбокім,
Воукалака падсьцігае
Нінасытным вокам.
Ні пачуеш, як узьляжэ
На грудзях навала,
Ні пачуеш, як ен с сэрца
Выссе кроу памалу.
Галасіста ж па сьвітанню
Засьпеваюць пеуні —
Воукалака адлятае
Ніахвотна, гнеуны.
Па старонцы роднай здауна
Воукалакі ходзяць,
Але ж пеуні ні сьпеваюць,
— Слонко ні узыходзіць!…