Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Як надарыцца мінута.
Што ад працы адарвуся,
І жыццевая атрута
ні пячэць, і прахаплюся,
Дык цябе, мой Родны Краю
Шчырай думкай аблятаю.

Ты нішчасны і убогі,
Ты бездольны і забіты,
Ты без шляху, без дарогі,
Ты абдзерты і прапіты,
Подлай здрадаю праданы.
Ты ні свой, - дауно забраны.

Меу вялікія клейноды,
Быу і моцны і багаты,
- Задзіуляліся народы -
А дазнауся горкай страты.
Сохнеш, вянеш, - вокам кіну,
Аж здаецца што загінуу...

А як сонейко устане
І прыемна усьміхнецца,
Па палетках, на кургане
І па весцы разліецца,
Як паводка. Родны Краю,
Над цябе тагды ні маю...

Ты квяцісты, залацісты,
І прыгожы, і аздобны,
Ты лясісты, каласісты,
- Можа рай табе падобны -
Колькі-ж моцы маеш скрытай,
Колькі сілы ніспажытай!

Ты паустанеш, працавіты,
Гаратнічы, нівымоуны,
Шчасьця, долі прагавіты,
Мой сланэчны, мой чароуны!
будзе час, пабачуць сьведкі,
Хоць ні мы, дык нашы дзеткі.