Старонка:Hartny Ciska.Zbor tvorau 4 3.djvu/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі


крупінку агульнага руху, што адбываўся ў яго перад вачыма. Гэты рух прыцягаў Рыгора да сябе, варажыў, прыкоўваючы к месцу і той жа час — цягнучы ў свой вір.

Ён не лічыў часу, колькі прастаяў каля ўмывальніка. Забыўся пра яду і не заўважыў, як чыесьці крокі падблізіліся да дзвярэй пакоя. Стук у дзверы і запыт, якім гэты стук падмацаваўся, былі для Рыгора раптоўнымі.

— Слухайце-э! Га-а?

— Выйдзеце, калі ласка.

Рыгор адчыніў дзверы.

Гаспадыня карчмы, поўная высокая кабета, неахайна адзетая, з закасанымі па локаць рукавамі, стала ў дзвярах. Яе ветлівы твар, агорнуты мяккаю ўхмылкаю, ласкава глядзеў на Рыгора. Карчмарка мэрам бы вывучвала пасуседа, каб запамятаваць яго.

Некалькі часу абое маўчалі.

— Вас разбудзілі? — запытала гаспадыня.

— Папрашу гарбаты.

Смех абоіх зліўся ў адзін. Карчмарка загаварыла:

— Напэўна, вас разбудзілі...