Старонка:Geografija Eŭropy. Pradmova Ahlad.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была правераная

——— 36 ———

Прастора і лік насельнікаў у дзяржавах Эўропы.

Назоў дзяржавы. Прастора ў кв. кілёмэтрах. Лік насельнікаў у тысячах.
Расійская Соцыялістычная Фэдэрацыйная Савецкая Рэспубліка (эўропэйская частка) 3.920.000 74.000
Нямеччына (фэдэрацыйная рэспубліка) 469.000 59.700
Вялікабрытанія з Ірляндыяй (монархія) 312.000 48.000
Француская Рэспубліка (з Саарскай акругай) 552.900 40.000
Італія (монархія) 311.000 38.840
Польшча (рэспубліка) 387.000 29.000
Украінская ССР 448.000 27.200
Гішпанія без Канарскіх астравоў (монархія) 498.000 20.300
Румынія з Бесарабіяй (монархія) 296.000 16.000
Чэха-Славацкая Рэспубл. 140.500 13.600
Сэрбска-Харвацка-Славенскае каралеўства (Паўднёва-Славяншчына) 246.000 12.500
Вугоршчына (рэспубліка) 93.000 7.900
Бэльгія (монархія) 30.440 7.700
Голяндыя (монархія) 34.200 6.850
Аўстрыя (рэспубліка) 84.000 6.450
Швэдзія (монархія) 448.100 5.900
Португалія без Азорскіх астравоў і Мадэры (рэспубліка) 88.740 5.600
Грэцыя (рэспубліка) 125.000 5.000
Балгарыя (монархія) 105.300 4.900
Беларуская С.С.Р. 113.000 4.200
Швайцарыя (фэдэрацыйная рэспубліка) 41.300 3.900
Фінляндыя (рэспубліка) 387.430 3.370
Данія (монархія) 44.400 3.290
Норвэгія бяз Шпіцбэргена (монархія) 323.960 2.650
Латвія (рэспубліка) 66.000 2.500
Літва (рэспубліка) 50.000 2.300
Турэцкая рэспубліка (эўропэйская частка) 27.000 1.600
Альбанія (рэспубліка) 28.000 1.400
Эстонія (рэспубліка) 43.800 1.250
Гданск (вольнае места) 1.920 357
Люксэмбург (монархія) 2.586 270
Клайпэды (Мэмэль) 2.700 141
Ісляндыя 104.785 95
Рэка (або Фіумэ) 21 50
Монако 21 23
Сан-Марыно 60 12
Ліхтэнштэйн 159 8
Андора 452 5

Падзел Эўропы на абшары. Каб лепей, дакладней пазнаёміцца з нашай часткай сьвету, мы падзелім яе на абшары або на такія асобныя часткі, з якіх кожная мела-б якія-небудзь важныя асаблівасьці ў сваёй прыродзе й люднасьці. Перш за ўсё паводле агульнага агляду Эўропы