Старонка:Geografija Eŭropy. Pradmova Ahlad.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

——— 27 ———

й даставаць найвялікшыя ўраджаі. У Заходняй Эўропе пануюць палепшаныя шматпольныя спосабы гаспадаркі, пры якіх пад папарам застаецца толькі самая малая частка ральлі. Штучный й зялёныя гнаі, палепшаныя сельска-гаспадарчыя прылады таксама пачалі распаўсюджваюцца раней за ўсё ў Заходняй Эўропе. На ўсходзе да сяго часу пануе трохпалёўка, пры якой пустуе трэць ворнай зямлі, а на паўночным усходзе, у тайзе нават лядавы спосаб ральніцтва, пры якім сеюць збожжа толькі на выпаленых кавалках расьцярэбленага лесу.

Самымі галоўнымі культурнымі расьлінамі Эўропы зьяўляюцца пшаніца на поўдні й захадзе, жыта на поўначы і ўсходзе. У Дунайскіх нізінах побач з пшаніцай вялікую вагу маюць кіяхі, у паўночных краінах сеюць толькі авёс і ячмень, у Лямбардыі й Македоніі наадварот — апроч звычайнага збожжа яшчэ й рыс. Усюды побач з збожжам саджаюць бульбу, а ў Ірляндыі і некаторых мясцовасьцях Нямеччыны бульба нават зусім выціскае збожжа і зьяўляецца галоўнай з культурных расьлін.

Тэхнічныя або гандлёвыя расьліны, якія патрабуюць апрацоўкі на фабрыках, болей за ўсё пашыраны ў краінах, багатых каменным вугалем, бо там лёгка знайсьці апал для іх пераапрацоўкі, і ў чорназемных старонках, дзе яны не пагражаюць аслабленьнем ураджайнасьці грунту. Так, у прамысловай Бэльгіі сеюць шмат лёну, табакі, цукровых буракоў, а Ўкраіна і Вугоршчына слынуць, апроч таго, плянтацыямі сонечніку, каноплі і рапсу (сьвірэпкі, з якой здабываюць асаблівы алей).

Канюшыну, цімафейку, люцэрну, кармавыя буракі і іншыя кармавыя расьліны сеюць бадай-што паўсюды, але пераважна ў Паўночна-Заходняй Эўропе, дзе пануе шматпалёўка.

Вінаграднік патрабуе для сябе гарачага сонечнага лета й досыць цёплай зімы. З гэтай прычыны яго саджаюць перш за ўсё ў Паўднёвай Эўропе, потым у Францыі, Паўднёвай Нямеччыне, Дунайскіх нізінах і ўдоўж берагоў Чорнага мора. Паводле вырабу вінаграду, разынкаў і віна Эўропа займае першае месца сярод усіх частак сьвету. У Паўднёвай Эўропе й садоўніцтва мае найлепшае становішча.

На крайнім поўдні прыносяць добрыя ўраджаі нават помаранцы, цытрыны, фігі, гранаты, а месцам нават фінікавыя пальмы. Цёплы клімат Міжземнаморскай Эўропы дазваляе там саджаць алейнае дрэва, морву (шаўкоўніцу), мігдал і інш. паўднёвыя расьліны. Найлепшыя гатункі яблыкаў, ігруш, пэрсікаў, абрыкосаў, чарэшняў і сьліў сьпеюць ня толькі ўва ўсёй падзваротнікавай Эўропе, але, апроч таго, месцам і ў Стэпавай і ў Заходняй Эўропе. Па ўрадлівых добра абваднёных мясцовасьцях, як напрыклад, у Лямбардзкай нізіне, розныя пладовыя дрэвы растуць проста на палёх, засеяных збожжам, а па гэтых дрэвах уецца вінаграднік, перакідаючы свае галіны з аднаго дрэва на другое. Такім чынам, поле дае адразу і збожжа, і вінаград, і плады. У сярэдняй Эўропе лік гатункаў пладовых дрэў зьмяншаецца, але яблыні растуць усюды па мяшаных лясох аж да паўночнай мяжы разьмяшчэньня дуба (Глядзі на карту рась-