Старонка:Geografija Eŭropy. Pradmova Ahlad.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

——— 21 ———

стракаюцца і ў лесе, а часамі ў стэпе і наадварот, але значная частка жывёл можа лічыцца тыповай для адпаведнага пасу расьлінных згуртаваньняў.

Па берагох Ледаватага мора жыве вельмі многа ўсякіх птушак. Там яны жывяцца рыбай, якую ў дастатку знаходзяць у моры, і па скалаватых астравочках гнязьдзяцца вялікімі статкамі, утвараючы гэтак званыя «птушыныя гарады» або «базары». Чайкі, бакланы, гагі, пух якіх лічыцца асабліва каштоўным, рыбаловы і іншыя птушкі, як мурашкі ў мурашніку, перапаўняюць гэтыя «базары», і калі стрэл паляўнічага ўзгоніць іх з вострава ў паветра, яны сваім мноствам, як хмары, засланяюць сонца.

Рыбай Ледаватага мора жывяцца й морскія зьвяры: нэрпы, маржакі, кіты, бялугі і іншыя рыбазьверавыя жывёлы, далей — белыя мядзьведзі і шэраг іншых. Белыя мядзьведзі часам заходзяць і ў тундру, але там пераважваюць свае асаблівыя гатункі жывёл, дастасаваныя да жыцьця ў гэтай, таксама халоднай і сьнежнай, старонцы. Большасьць тундравых жывёл мае прынамсі ўзімку белую шэрсьць або белае пер’е, няпрыметнае на белым тле сьнягоў. Такое адзеньне дапамагае ім хавацца ад ворагаў. Улетку звычайна белая вопратка жывёл замяняецца на шэрую або рудую. Болей за ўсё ўтундры лемінгаў, або падканцавосных мышэй, і пардваў, або белых курапатак. Іх ловяць і імі жывяцца пясцы, або блакітныя лісы, і сьнежныя совы. Улетку над балотамі тундры лётаюць цэлымі хмарамі і слупамі камары, мошкі і іншыя казюлькі, і прынаджваюць у тундру прылятаючых з выраю жураўлёў, гусей, качак і г. д. Дамовых жывёл у тундры яшчэ вельмі мала. Халодны клімат і недахват корму прымушае чалавека здавальняцца гадоўляй самых нягрэблівых жывёл: паўночных аленяў і сабак.

У ігластых лясох, у тайзе дрэўнымі пучкамі жывяцца глушцы, цецярукі і рабкі, хваёвым і яловым насеньнем кормяцца вавёркі, якія асабліва любяць насеньне сібірскай кядровай хвоі (кедру), так званыя «кядровыя арэшкі». Ваўкі, мядзьведзі й лісы, якія жывяцца гэтымі дробнымі жывёламі, зьяўляюцца агульна-эўропэйскімі мясажэрамі, але ў тайзе іх захавалася асабліва многа, бо здабычы там хапае, а ворагаў — людзей — меней, чымся ў старонках, лежачых далёка на поўдзень.

Болей тыповымі тайговымі мясажэрамі лічацца куніцы, гарнастаі, расамахі й рысі, але й з іх толькі расамаха не сустракаецца ў мяшаных лясох, напрыклад, у нас на Баларусі.

З буйных капытнікаў у тайзе жывуць ласі, якія зноў ня вельмі рэдка спатыкаюцца і ў нашым краі.

У мяшаных лясох даўней вадзілася вельмі многа зьвяроў, але цяпер іх тутака засталося мала, бо чалавек тут з даўных часоў пачаў паляваць іх і ўсюды пасьпеў іх зьнішчыць. Даўней, напрыклад, паўсюды ў мяшаных лясох жыў вялікі бык — зубар, але здаўна чалавек паляваў гэтага буйнога зьвера дзеля яго смачнага мяса. Пакрысе зубры зьвяліся амаль-