Старонка:Geografija Eŭropy. Pradmova Ahlad.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

——— 14 ———

Паводле кліматычных асаблівасьцяй Эўропу можна падзяліць на такія самыя 3 абшары, як і паводле будовы яе паверхні: 1) Усходня-Эўропэйская раўніна адзначаецца контынэнтавым, сухім кліматам; узімку тамака сьцюдзёна, скрозь ляжыць сьнег; лета-ж параўнаўча гарачае. 2) Заходня-Эўропэйскі абшар мае морскі, вільгатны клімат; заўсёды там хмарна, лета параўнаўча прахалоднае, зіма мяккая, так што сталага сьнегавога насьцілу няма; замест сьнегу часта і ўзімку льлюцца дажджы, сьнег некалькі разоў сходзіць у працягу зімы або ляжыць толькі белымі плямамі сярод вялікіх прастораў голага грунту. 3) Паўднёва-Эўропэйскі абшар адразьняецца цёплым падзваротнікавым кліматам, вечна ясным небам, дажджыстай цёплай зімой і сухім гарачым летам.

Рэкі й вазёры. У залежнасьці ад будовы паверхні і ад клімату знаходзяцца галоўныя асаблівасьці рэк. Зразумела, што ў Эўропе лёгка адрозьніць тры тыпы рэк: Заходня-Эўропэйскі, Усходня-Эўропэйскі і Паўднёва-Эўропэйскі, бо і паверхня, і клімат у кожным з трох галоўных абшараў нашае часткі сьвету — заходнім, усходнім і паўднёвым — маюць свае асаблівасьці.


Рыс. 5. Карта разьмяшчэньня ападкаў у Эўропе. (Лічбы азначаюць гадовую колькасьць ападкаў у сантымэтрах).


Рыс. 5. Карта разьмяшчэньня ападкаў у Эўропе. (Лічбы азначаюць гадовую колькасьць ападкаў у сантымэтрах).


Рэкі ўсходня-эўропэйскіх раўнін, дзе няма значных узвышшаў, маюць невялікі нахіл дна, цякуць паволі, ціхамірна. Вадападзелы паміж суседнімі вадазборамі тутака ня высокія, так што праз іх у старыя часы лёгка было перацягваць чаўны з аднэй ракі ў другую, а потым лёгка было пра-