Старонка:Gamalija.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Бо даўно не чулі
Хрышчонае тае мовы.
Ночку ўскалыхнулі:
Не гадала стара маці
Аб казацкай плаце.
Ды не бойся, паглядзі ты
На банкет казачы.
110 Цёмна ўсюды, як у будзень,
А свята настала.
Не зладзеі з Гамаліем
Ядуць моўчкі сала
Без шашлыка. "Дык засвецім!"
Да самае хмары
Грозна разам з караблямі
Палае Скутары.
Візантыя збудзілася,
Вырочвае вочы,
120 Ідзе ўплаў на дапамогу,
Зубамі скрыгоча.
Раве, лютуе Візантыя,
Рукамі бераг дастае;
Дастала, зыкнула, ўстае -
І на нажах у крыві стыне.
Скутар, як пекла, ўвесь палае;
А на базарах кроў цячэ,
Басфор шырокі далівае.
Як птахі чорныя ў гаі,
130 Казацтва смелае лятае:
Ніхто на свеце не ўцячэ!
Агонь пякучых не пячэ.
Руйнуюць муры. Срэбра, злота
Нясуць у шапках казакі
І насыпаюць байдакі.

Гарыць Скутар, ціхне работа,
І хлопцы сходзяцца; прыйшлі,
З пажарышч люлькі прысмакталі,
На байдакі - ды пацяглі,
140 Рвучы валы чырвоных хваляў.
Плывуць сабе, нібы з дому -
Быццам так гуляюць,