Старонка:Gamalija.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гэта старонка была вычытаная

Яму Візантыю хочацца збудзіць.
«Не будзі, Басфора: будзе табе гора;
Твае хвалі-рэбры пяском занясу,
У мул пахаваю!.. — раве грозна мора: —
Хіба ты не знаеш, якіх я нясу
Гасцей да султана?..»
Так мора спыняла.
(Любіла заўзятых чубатых славян.)
70 Басфор схамянуўся. Туркеня драмала,
Драмаў у гарэме лядачы султан.
Толькі ў тым Скутары, ў склепе, сну не маюць
Казакі ў няволі. Чаго яны ждуць?
Па-свойму ў кайданах бога ўмаляюць,
А хвалі па той бок ідуць і равуць.
«О мілы божа Украіны,
Не дай прапасці на чужыне,
Ў няволі вольным казакам!
І сорам тут, і сорам там -
80 Ўставаць з чужое дамавіны,
На суд твой праведны прыйсці,
Рукі ў жалезе прынясці,
І прад усімі у кайданах
Казаку стаці…»
«Рэж! і бі!
Знішчай няверу — бусурмана!» —
Крычаць за мурам. Хто такі?
Гамалію, сэрца млее:
Скутар звар’яцее!
90 «Рэжце! біце!» — на фартэцы
Крычыць Гамалія.
Грыміць гарматамі Скутара —
Равуць, лютуюць ворагі;
Казацтва прэцца без вагі —
І ломяць сілу янычараў.
Гамалія па Скутары —
Па пеклу гуляе,
Сам астрогі разбівае,
Кайданы знімае.
100 «Вылятай на волю, птахі,
Шукай свайго гаю!»
Узняліся сакаляты,