Старонка:Gamalija.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Старонка праверана

Хвалі журбу-мову пакорна падаў.
Разрагатаўся дзед наш дужы,
Аж пена з вуса пацякла:
30 «Ці спіш, ці чуеш! браце Лужа!
Сястра Харціцы!..»
Загула
Харціца з Лугам: «Чую! чую!»
І Днепр укрылі байдакі,
І заспявалі казакі:

«У туркені на тым боку
Хата на памосце.
Гай! Гай! Мора, грай,
Раві, скалы змятай!
40 Паедзем у госці.

У туркені у кішэні
Талеры, дукаты.
Не кішэні трэсці —
Едзем рэзаць, паліць,
Вызваляці брата.

У туркені янычары
І баша на лаве.
Гой, гі! ворагі!
Мы не маем вагі!
50 Наша воля й слава!»

Плывуць сабе, спяваючы;
Мора ветра чуе.
Паперадзе Гамалія
Байдаком кіруе.
Гамалію, сэрца млее:
Звар'яцела мора.
Не слухае! — схаваліся
За хвалі, за горы.



Дрэмле ў гарэме — ў раю Візантыя,
60 І Скутар той дрэмле, а Басфор бурліць,
Нібы звар'яцелы; то стогне, то вые: