Разбойнікі, людаеды
Праўду пабаролі,
Асмяялі тваю славу
І сілу і волю.
100 У кайданах зямля плача,
Як па дзецях маці.
Няма каму раскаваці,
Аднадушна стаці
За евангелле той праўды,
Якой прагнуць людзі!
Няма каму! божа! божа!
Ці ж то так і будзе?
Не! Настане час вялікі
Нябеснае кары!
110 Ці разломім тры кароны
На гордай ціары?
Так, разломім! Благаславі
На помсту, на мукі,
Благаславі мае, божа,
Няцвёрдыя рукі!»
Вось так у келейцы праўдзіва
Іван Гус думаў разарваць
Аковы пеклавы!.. І дзіва,
Святое дзіва паказаць
120 Вачам нязрачым.
«Пабарусь!..
За мяне бог!.. Хай споўніцца!»
І ў Віфлеемскую капліцу
Пайшоў маліцца добры Гус.
---
«У імя госпада Хрыста,
За нас распятага на дрэве,
І ўсіх апосталаў святых,
Пятра і Паўла асабліва,
Мы адпускаема грахі
130 Вось гэтай булаю святою
Рабыні божай…»
«Вось той самай,
Што вадзілі па вуліцах
Старонка:Eretyk.pdf/4
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Гэта старонка была вычытаная
