Старонка:Dziavochyja nochy.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была правераная


Злыя людзі называюць.
А таго не знаюць,
Што я ў сэрцы захавала…
Няхай называюць —
Грэх ім будзе… божа мілы!
Чаму ты не хочаш
Укароціць свае цемры,
Цяжкае мне ночы!..
Бо я ўдзень не адзінока —
З полем размаўляю,
Размаўляю і нядолю
Ў полі забываю.
А ўначы…» Дый анямела,
Слёзы паліліся…
Рукі самі з падушкаю
Горка зноў звіліся.

18 мая 1844

С.П.Б.