Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сцэна VI

Навум (адзін)

№ 4

Знаеш панску прыгаворку:
Не таргуй ката у ворку,
Дзевак з сэрца не хвалі,
Жыда, хоць хоча, не бі.
Бо як купіш за вачыма
Тавар кепскі, грашэй німа.
Дзеўка, калі мужыка
Зловіць, гэ! ўжо не така,
І не раз бядак заплача,
Вяліць жонка, то і заскача.
А жыд і рад, штоб набілі;
Для чаго ж? штоб заплацілі.
Камісар быў нам тыран;
Можа ж, горшы будзе пан?
Той хоць часта нас браніў,
Але не ўсякі раз біў:
Бо калі прымецца біць,
Можна скуру адкупіць;
А пан платы не бярэ,
Не раз добра абдзярэ.
Што ж? мужык прывык цярпець;
А калі мае балець,
Знасней ад свайго мацара,
Як ад гада Камісара.

(Кажа.) Вот табе і дзіва! Мы ж думалі невесь што, аж тут Яснавяльможны пан Пісар расказаў нам, што скора з-за мара там якогась наш пан прыедзе. Пярвей мы былі вельмі цікавыя, а як даведаліся, то і ўсё! Добра той казаў, няма чаго казаць: славен бубен за гарамі. Прыказаў нам пан Пісар, штоб, калі маем крыўду да Камісара, смела гаварылі. Але і я місцюк! Ведаю добра гутарку, што, пакуль сонца ўзойдзе, раса вочы выесць. Няма чаго казаць: воран ворану вачэй не выклюе. Пан з панамі пазнаюцца, а мы ўсё-такі ў бядзе. Добра кажа прыгаворка: і Бога хвалі, і чарта не гняві. Але досць балакаць, трэба і мне зрабіць, як там паны