Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

К ёй мігам думак рой хлыне,
Галоўку ўскружаць, ахвацяць.
Адно ўсё думае тое -
Аб вабным хлапцу і строі.

І хлопец з'явіцца хутка, -
Пойдуць гамонкі, ўздыханні,
Аб красках баіць ён чутка,
Аб шчырым баіць каханні.
За сведку неба стаўляе,
І вось млее дзеўчына тая.

Звольна пужліву асвоіць;
Каб узаемнасць здабыці,
Свае залёты падвоіць,
Моліць - яго палюбіці.
Гэтак для птушкі вясковай
Клетачка мігам гатова.

Калі ж дзяўчына спрыт мае,
Цянёты хлапцовы ўбача, -
Тады бяда, ды якая!
Душа бурліцца і плача.
Сэрца да літасці клоніць,
І так дзяўчына ўжо тонць.

Зведзена так і папраўдзе.
Аддаючы яму сэрца,
Калі ўжо іншых той здрадзіў,
Ахвярай жалю стаецца!
Бядачка кволіць дарэмна,
Але ўжо згубы не верне.

(Кажа.) Вось так папрабую і я гэтак; а можа, і мне пашанцуе злавіць птушачку? А цяпер трэба спяшацца дадому. (Выходзіць.)