Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сцэна IV

Тыя ж і Камісар.

Хор сялян (да ўваходзячага Камісара)

№2

Здароў нам будзь! Вяльможны пане! (Двойчы.)
Усякі з нас
На твой прыказ
Перад табою
І з чарадою
Гатовы стане.

Камісар.

Добра, добра, мае дзеткі!

Навум (убок)

А!.. Чы ваша ўжо гэткі?
І табе, знаць, бесі сыну,
Запялі у злу гадзіну.
Ты дзеткамі звеш цяпер,
А даўней - "хам", "мужык", "звер".
Ой! нядарам намі трос,
Да пары збан ваду нёс.

Хор (Пааўтарае першыя 6 вершаў).

Здароў нам будзь і г.д.

Камісар (кажа). Я паклікаў вас сюды, дзеці мае, каб паведаміць а важнай навіе: вось жа наш пан, а дзедзіч тутэйшы, у гэтых днях мае прыбыць з заграніцы; а тым часам даручыў В[яльможнаму] Пісару Дабровічу, свайму сваяку і даўнейшаму апекуну, каб ён упэўніўся пра стан тутэйшых сялян, ці не маюць ад мяне якой крыўды. Здаецца, што па-айцоўску з вамі абыходзіўся; і хоць трымаў вас строга, аднак справядлівасць заўсёды была маім правілам. Дык памятайце, каб ніхто-ніхто не пасмеў паскардзіцца на мяне, бо інакш - канчук будзе ў рабоце. Вядома вам, як слухае мяне дзедзіч і як ён настроены супроць мужыкоў. Толькі слоўца перад ім пісну і пэўны, што скажа скуру з вас паздымаць. Дык памятайце маю засцярогу ды ідзіце ў двор: там чакае вас пан Пісар.

[Усе выходзяць.]