Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сцэна III

Тыя ж і Іцка, арандатар.

Іцка

Гэрстэ!

Ціт'

А хто ж дарам будзе піць?
(Да Навума)
Ты, наш дарагі Навуме,
Сяла Войце, а мой куме!
Бардзея сваей малвой
Усіх нас тут заспакой.

Навум (з павагаю рэчытатывам)

Станьце тут разам усе кружком
І падзівіцеся маім слаўком.

'Спеў

Як я пайшоў да Камісара,
Я там знайшоў пана Пісара,
Што ў Радзівілаў доўга служыў
І заўсягда добрым панам ён быў.
Яны крыйком з сабой гамоняць,
Адзін другом - пасваркай звоняць.
Я цішком, я маўчком у шчэлку глядзь,
Аж яны там сабе ну ж прытыкаць.
Пісар са свару так заспяваў:
"Ты, Камісару, замнога краў,
Людзей ты без меры вельмі глуміў,
Без Бога, без веры і дзёр, і біў".
отым к сабе туды зазвалі
Яны мяне і так сказалі:
"Вялі ты сабрацца ў карчму людзям,
Нямалу весць яны пачуюць там".
І я, філют з бальшога света,
Згадаў, што тут, пэўне, - камета.
Людзі ў горадзе яе там ждуць
І з гора трасцянку якуюсь п'юць.