Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Навум.

Калі ах[в]ота начата,
Што ж стаіце, як цялята?
Далей, хлопцы, маладзіцы,
Зачніце ад «Мецяліцы».

Іграюць «Мяцеліцу».

(З чаркаю гарэлкі, ужо крыху выпіўшы, спявае ўбаку. Другія танцуюць.)

Як пайшоў жа ж наш каваль, наш каваль,
З каваліхаю на баль, дай на баль,
Да марудна ж ён ідзе, ё ідзе,
Дай дарожкі не найдзе, не найдзе;
Не пайшоў жа ж там, гдзе брод, там, гдзе брод,
Да палез ён там, гдзе лёд, там, гдзе лёд.
Ён не борзды на хаду, на хаду,
Ззябіў жонку на ляду, на ляду!
Бадай таго каваля, каваля,
Мяцеліца замяла, замяла,
Што ён яе, маладу, маладу,
Да змарозіў на ляду, на ляду.

Змена тону на «Дуду».

(Спявае.)

Я цецёрку злавіў, ух я!
Чы не дудка была?
Весялушка была,
Весяліца мяне
На чужой старане.
Было ў бацькі тры сыны,
Да ўсе яны Васілі:
Адзін оўцы пасе,
А той хадакі пляце,
Трэці й сядзіць на камені,
Дзяржыць дуду на рамені.
Як павесіў я дуду
Дай на зялёным дубу,
Мая дудка звалілася,
На кусочкі разбілася!