Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Спеў

№ 10

Кароль.

Што за сэрца! што за вабнасць!

Ян.

А якая ручак зграбнасць!

Кароль.

Што за розум! Што за вочы!

Ян.

А як шоўк косы дзявочы!

Кароль і Ян (разам).

Ах! для гэтае дзявіцы
Памяць, розум я губляю!
Прэч усё, што з заграніцы!
Я над імі крыж стаўляю.

Ян.

І краса цвіце такая
Ў вашай вёсцы з ласкі боскай.

Кароль.

Я не знаў, што мая вёска
Гэткі скарб — дзяўчыну мае.

Навум.

Не для нас, знаць, дзеўка-дворка.
Добра кажа прыгаворка:
Гдзе толькі мужык з слаўцом,
Там за ім пуга з вузлом.

Карль.

Дык спяшайма ў двор затое
Да радні на прывітанне.

Ян.

Там з кахання на сняданне
Лыкну чарку для настрою.

Кароль, Ян (разам паўтараюць).

Ах! для гэтае дзявіцы
Памяць, розум я губляю!
Прэч усё, што з заграніцы!
Я над імі крыж стаўляю.