Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кароль. Хто ты, мілая дзяўчына?

Юлія. Сялянка, пане

Карль. Я гэта бачу, але як завешся?

Юлія. Дзяўчына.

Ян. Усё гэта можа быць; але пан чытае, чыя ты? Ці з гэтай вёскі падданка?

Юлія. І так, і не.

Кароль. Як гэта трэба разумець?

Юлія. Вот, пане, Югася маё імя, а сама я дачка Шчырэцкага. Нябожчык бацька цяперашняга дзедзіча гэтага маёнтка даў вольную майму бацьку і ўсёй яго сям'і, за што вечна яго ў малітвах нашых успамінаем.

Кароль. Але, як я ўважаю, дык ты досыць вольна гаворыш па-польску і нават няблага тлумачыш. Адкуль ты гэтага ўсяго навучылася?

Юлія. Я з дзяцінства гадавалася пры дачцэ пана Дабровіча; была болей яе дружкаю, як служкаю; разам мы выраслі і разам хадзілі ў пансіён.

Ян (убок). Ого! Дык гэта не простага выхавання ластавачка! Мушу да яе пазаляцацца. Гэта ж яна і парыжаніну галаву лёгка закруціць можа.

Кароль. Але скажы мне, нашто табе прыдалося тое выхаванне, што ў пансіёне атрымала?

Юлія. Чаму ж, пане? Хіба ж не на тое мы вучымся, каб лепш хваліць Бога ды вярней выконваць тыя абавязкі, якія нашстан на нас накладае?

Кароль. Сапраўды, ты аднолькава чаруеш як сваім павабным тварыкам, так і сваімі адказамі. Дадушы, з такімі манерамі ты б магла нават і ў салёнах Парыжа паспаборнічаць не з адной прыгажуняй моднага там свету.

Юлія. Пан волен жартаваць. Дзе там, каб бедная сялянка магла раўняцца з панямі, каторыя ад маладых лет да сталага веку ўвесь час вучацца салённым манерам?

Кароль. Прысягаю табе, што кажу праўду. Але думаю, мая дарагая, што ты добрая хітруха і сваёю сціплай мінкаю не аднаго ўжо каханка злавіць патрапіла. Прызнайся шчыра, шмат іх мела? Бярэ яе за руку.)