Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

АКТ I

Сцэна I

Хор сялян (мужчын і жанчын)

№1

Ой, бяда ж будзе, бяда!
Прыйшла на нас чарада!
Скажыце ж, добры людзі,
Да што з гэтага будзі?

Ціт

Заказаў жа ж наш мацар,
Ясны, можны Камісар,
Сабрацца ў карчму чы ў двор.
Мал, вялік, здароў чы хвор,
Войт усіх кіём пагнаў.

Хор

Штоб ён дабра не відаў.

Ціт

Да і ён сюды ідзе,
Ён нам скажа аб бядзе.

Сцэна II

Тыя ж і Навум.

Ціт (да Навума)

Пане Войце! да што гэта?
Чы мор? чы сканчэнне света?

Навум (з павагаю)

Ціха, дурні! то... камета.
А коль хочаш знаць ту весць,
Кажы дзве кварты паднесць!

Ціт

Гэй жа, пане Аляндару!
Паўстаў нам дзве кварты гару.