Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Сцэна XIII

Тыя ж і Юлія, паволі ідучы, спявае.

Юлія.

Зайшоў ужо месяц, свет спачывае,
А хто ж там кліча над борам?
Мабыць, філён мой мяне чакае
Пад маладым ясакорам.
(Заўважыўшы Кароля,
прыкідваецца перапалоханай.)
Ах!..

Некалькі тактаў паўзы.

Тэрцэт

Што за дзіўны погляд бачу?
Не згадаю, што ён знача?
І пужае, і трывожа,
Памажы мне, моцны Божа!

Кароль і Ян.

Ці то чары, ці з'яўленне!
Вельмі ж мілае стварэнне!
Вочы, тварык — глянуць міла!
Мне душу ўсю захапіла.

Навум.

Пасуць яе, як воўк мяса,
Спадабалася ім краса,
Чы іх ліха тут прыгнала?
Сватанне маё прапала!

Юлія.

Ён з мяне воч не спускае.

Кароль.

Як яна, ах, захапляе!

Ян.

Віна стаўлю ў заклад шклянку,
Пляшка будзе хай заставай…
Вер мне, пане, што яна во
Закасуе й парыжанку.

Паўтараюць тэрцэт