Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кажуць: досць таго лайдацтва, пойдзем у карчму да нап'ёмся гарэлкі: бо штось душы не вядзецца! Але няма чаго казаць, яно чы вып'еш, чы не, рабіць не хочацца; чалавек штось адвык ужо ад дзела. Добра кажа тая прыгаворка: не піў - не мог, а выпіў - ні рук, ні ног. (Выходзіць, напяваючы.) Знаеш панску прыгаворку і г. д.

Сцэна VII

Юлія, пераапранутая за дачку Шчырэцкага.

Юлія (адна - рэчытатывам)

№ 5

Ой, думкі, ой, мары
Дзіцячага веку!
Шмат будзіце чараў
Ў душы чалавека!
Як сягоння, здаецца, бачу век праснёны,
Калі з мілым Каролем у гэты лес зялёны
Мы хадзілі спакойна пад апекай Бога.
Нашы сэрцы дзіцячы не зналі трывогаў.

Раманс

О край мой любы, мой родны!
Ты знаеш думак прычыны.
Тут, як у раі, аздобна,
Ціснуцца дзецтва ўспаміны.
Сваймі вось гэта рукамі
Кусточак ружы саджала,
А тут павяўшы з слязамі
Тульпаны я палівала.
На месцы ўсё засталося,
Як вабна ўсё засталося!

Далей - малая крыніца,
Дзе мы глядзеліся ў пары,
Вабіла чыстай вадзіцай,
За ёй - салодкія мары!