Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ІДЫЛІЯ

Опера ў двух актах

АСОБЫ

Кароль Лятальскі.

Ян Дабровіч — яго сваяк, ранейшы апякун.

Юлія — яго дачка.

Банавантура Выкрутач — Камісар маёнтка Лятальскага.

Уршуля — яго жонка.

Шчырэцкі — падданы, звольнены ад паншчыны; жыве пры двары на ласкавым хлебе.

Ян Губач — слуга Лятальскага.

Іцка — арандатар у маёнтку таго ж.

Навум Прыгаворка — Войт.

Ціт і іншыя сяляне, мужчыны і жанчыны, з вёскі Лятальскага.

Тэатр у I акце ўяўляе з правага боку карчму, з левага — вялікі куст ружы і дзе-нідзе дрэвы; у XV, аднак, сцэне змяняецца на двор з іншымі фальварковымі забудовамі.

У II акце — сад з дзвюма альтанкамі. Дзея адбываецца ў маёнтку Лятальскага.