Старонка:Dunin-Marcinkievic.Hapon.djvu/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У ўдавы жа Агрыпіны,
Апрыч дачкі Кацярыны,
Болей не было сваіх;
Яна з Усцінняй, кумою,
Жыла як рука з рукою,
Адна думка была ў іх:
Штоб сваіх дзетак сасватаць,
Штоб худобку ім прыпратаць,
Штоб, як сядуць на сваём,
Яны весела зажылі,
Без патрэбы не тужылі,
Не рупілі ні аб чом.

У Грыпіны ж Кацярына,
Крый божа! бяды не знала,
Як у садочку маліны,
Расла, цвіла, даспявала;
На шчочках кроў з малаком,
А вочкі блішчаць агнём,
І семнаццаць ужо лет,
Як прыйшла яна на свет.

Ну ж з сабой кумы сайдуцца,
Тут зараз гадкі[1] начнуцца:
"Пара, баш, дзяцей жаніць;
Яно ўсякі адклад
Не вельмі ідзе ў лад;
Пойдам пані чалом біць;
А там дзейся Божа воля!
Як прыбяром усё з поля,
Дзетак к вянцу павядзём".
Гэтак стары гаманілі
І, напэўна, улажылі,
Да памяшаў аканом.

Ён - баш ты, сабачы сыну!
Упадабаў Кацярыну
Дый ну ж к беднай падсядаць;
То ластачкай падплывае,
Красны слоўцы выпускае,
Штоб як-небудзь яе ўняць.

А Кацярынка - нябога!
"Бойся, кажа, паніч, Бога!!
Гэта ж грэх така напасць:
Як пажалюся Гапону,
Ён, пэўне, такога гону
Панічу цішком задасць,
Што зубоў не пазбіраеш
І ахвоту пацяраеш
Чужых нявестак глуміць".
Коман Гапона злякаўся -
На час адстаў, ды закляўся
Маладых ён пагубіць.

Вот ночка яшчо цямненька,
Дожджык, як з сітца, прышчыць,

  1. Гадкі - гутаркі.