Старонка:Drygva 1934.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лаша. Праўда, бывалі выпадкі, калі дзеду Талашу здаралася пускаць у ход кулакі. Але гэта бывала тады, калі дзед Талаш падгуляе, а ліхі чалавек увядзе яго ў злосць. Звычайна-ж ён быў чалавек сталы, ураўнаважаны і разважлівы, хоць, праўда, да пэўнай граніцы. Быстрыя цёмныя вочки яго пазіралі ўдумліва, але ў іх часамі блукаў і затоены агоньчык, гатовы разгарэцца ў адпаведныя мінуты цэлым пажарам рашучых учынкаў. Дзед Талаш любіць лес, балоты і сваю родную Прыпяць, дзе ён так спрытна ездзіў на чаўне ды лавіў рыбу. І стралок з яго быў не кепскі: які-ж ён быў-бы паляшук, каб не ўмеў добра страляць? На тое-ж яно і Палессе - без стрэльбы там абыйсціся трудна.

Калі строга разбірацца ў фактах, то хата, аб якой была тут гутарка, не зусім дзедава хата. За доўгі час прывыклі называць яе Талашоваю хатаю. А сапраўды-ж яна належала дзедавай жонцы, цяпер бабцы Настулі. Шэсцьдзесят гадоў таму назад прыстаў Талаш у прымы да Насці Балыгі. Насця была адна дачка ў бацькоў. Вось якім парадкам стаў Талаш уладаром гэтай хаты. А ўрэшце яно і не так важна, каму належала хата, тым болей што дзед Талаш перасыпаў яе і можа па справядлівасці лічыцца яе гаспадаром. Важна было тое, што хата стаяла воддаль ад сяла і трохі ў баку ад людскога вока. Да таго, як прыстаць у прымы, Талаш быў у пана за пастуха. І яшчэ, што можна адзначыць з мінулага дзеда Талаша,