Старонка:Drygva 1934.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

I

Па-над Прыпяццю між лясоў, пяскоў і балот туліцца невялічкая вёсачка, хат можа так трыццаць ці сорак. І хаты няроўныя тут, як і людзі: адна большая, другая меншая, старэйшая ці навейшая. Але хата дзеда Талаша ўсё-ж такі зварачае на сябе ўвагу. Не так знадворным выглядам, як адзіноцтвам: стаіць яна на вотшыбе і ў блізкім суседстве з хмызняком ускрай балота. Побач з хатай, прыкрываючы яе ад летняга сонца, красуецца высокая разложыстая груша. Вясною, усыпаная белым цветам, як маладая дзяўчына, яна проста аздабляе дзедаў двор, і не толькі дзед Талаш, а і бусел з гнязда, змайстраванага на дзедавай клуні, залюбуецца ёю.

Нават калі скінуць гадоў пятнаццаць з плячэй дзеда Талаша, то і тады ён быў ужо немалады: было яму тады гадоў семдзесят з хвосцікам. А між тым як Раз у той час праславіўся дзед Талаш, як ваяка, ды які яшчэ ваяка: чырвоны партызан, і не радавы, не просты партызан! Да гэтага-ж часу ніхто не ведаў аб ваяцкіх здольнасцях дзеда Та-