Старонка:Drygva 1934.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скія партрэты. На адной быў партрэт Мікалая другога і стаяла цыфра 10.

- Ты-ж гэта мне што даеш? - ў абурэнні запытаў дзед Талаш, палажыўшы на далонь папяровую марку.

- Першы раз іх бачыш? грошы цяпер пашлі такія. Паглядзі царскі партрэт і напісана - 10 капеек.

Перавёў дзед Талаш вочы на царскі партрэт, патрос галавою.

- Ваяка, згінь твая маты!.. Даваяваўся, сволач ты, гіцаль, да таго, што ўжо і меднае капейкі не маеш!

Натапырыў вушы паліцэйскі стражнік і да дзеда! Насілу адкараскаўся дзед Талаш ад гэтага ліха. І занатаваў сабе: на людзях трэба быць такім-жа асцярожным, як і на балотнай дрыгве: ступіш не так - і правалішся. Не разгледзішся - на гадзіну пасунешся.

II

Многа падзей адбылося за апошнія часы. Калі дзед Талаш успамінае аб іх, то яны здаюцца яму нейкім недарэчным вычварным сном. Вайна, рэволюцыя, зноў вайна. Навошта яно ўсё гэта? Чаго не падзеляць людзі? Завіхрылася жыццё і бурліць як чорны вір. Калі-ж будзе той спакой? Што будзе далей? Дзед Талаш чутка прыслухоўваецца да шуму леса, да ўсхліпвання ў чаротах неспакойных хваль шырокай Прыпяці. Ён востра ўгля-