Старонка:Drugoe chytanne 1909.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Бярэш ў рукі ксёнжачку і здаецца табе цяпер нічога ня трэба: перэд табою як жывые стаяць і касцы, і начлежнікі і жанцы і сенажаткі і палеткі і лесы і кароўкі з бразготкамі на шыі і целята і авечкі, скрыпяць вароты, скрыпяць очэпы калодзезёў… і ты саўсім як бы пабыў на сваёй роднай старонцы, адвёў, як кажуць, душу. Разам з гэтым ты сваёю душою пачуў, што значыць родная мова, напісаная на паперы, надрукованая у ксёнжцы. Цяпер ты добра ведаеш, як кепска робяць тые, што не толькі не шануюць сваёй роднай мовы, але нават цураюцца, саромяюцца яе. Украінскі песняр Шеўчэнко не дарам казаў да землякоў:

„Учыцеся, браты мае, учыцеся, чытайце,
І чужое пазнавайце і свайго не цурайцеся!“

Л. Сеўрук.

Пецярбурх — чэрвеня (юня) 23 дня 1909 г.