Старонка:Drugoe chytanne 1909.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

"Усякае Божае стварэнне цягне штось да роднаго сметніка" скажаў гадоў 50 с паходам таму назад адзін беларус у напісанай ім ксёнжачцэ. Як жывеш на сваёй роднай старонцы, то здаецца, што "ўсюды добра, гдзе нас нема" а як здарыцца табе доўга не бачыць ні роднаго поля, ні сенажаткі, ні волікоў, ні сваіх кустоў, ні старае саломяннае страхі, то так пацягне цябе да дому, у маленькую цёмненькую хату, кругом каторае цвіце чырвоны мак і гудуць працавітые пчолкі. На свеці шырокім многа е ўсякіх велікіх гарадоў, у тых гарадох многа разумных і багатых людзей і ядуць то гэтые людзі смачна, і убраны ены хораша, але табе серод іх чагось як бы бракуе. І сам сабе дзівішся неяк: первей ніколісь цягнула цябе пабачыць людзей, паглядзець свету, набрацца розуму, паспытаць хоць крыху навукі, а цяпер нудна стала штось табе небараку, што не бачыш ты сваёй вясковай вуліцы, асабліве у нядзелю, не слышыш звону старэнькае цэркаўкі серад села, не угледзіш начлежнікаў кале агню ў ціхую летнюю ноч, не чутно табе песьні жанцоў, каторые ідуць с поля...

Хоць бы певень закрычаў, будзючы касцоў на работу, або завыла сабака, пачуўшы воўка.

Кепска былоб табе саўсім, каб ты не меў кале сябе у скрынцы ксёнжачкі, у каторай на тваёй роднай мове апісана ўсе, што ты бачыў і чуў на сваёй роднай старонцы.