Перайсці да зместу

Старонка:Drugoe chytanne 1909.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
Весна на Палессі.

Свішчуць птушкі над балотам,
Аж гамоніць лес і гай,
І далёко за чаротам[1]
Бухнуў ў возеры бугай.
Па азёрах пашлі крыгі…
Перэвалы аж гудзяць.
Над балотам стогнуць кнігі.
Жураўлі ў гары крычаць.
Аж душа мая святлее,
І спеваць я зноў гатоў.
Рады ўсе, што сонца грэе,
Што нема больш халадоў.


Разліў Нёмана.

Грымяць крыгі, шаруюцца, ўзбегаюць одна на одну і з глухім шумам разбіваюцца, крышацца. Вышоў Нёман з берэгоў, заняў увесь луг. Вада і вада, як скінуць во́кам. На одным берэзе відны ўзгоркі, на другім — лес. Вот плыве шырокая, доўгая крыга. На ёй стаіць крыж з лёду, той крыж, каторы высеклі зімою, гдзе свенцілі воду. Збоку, нахіліўшыся, стаіць ёлачка. Завернулася крыга раз і другі, выбілася на прастор і паплыла. Вот яна саўсім схавалася, толькі ёлачка чуць-чуць чарнее каля другога берэга. Вот і яна пропала з вачэй. Па сярэдзіне важна коціцца стары, сухі дуб. Яшчэ летась стаяў ён над самым Нёманам; размыла вада берэг; абваліўся

  1. трастніком