Старонка:Deman.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

І толькі ў цішыні начной
Званкі іх глуха бразгаталі.
Разграблен пышны караван,
І над цяламі хрысціян
250 Кругі рысуе птах-начніца,
І не чакае іх грабніца
Пад плітамі манастыроў,
Дзе прах пахован іх бацькоў.
Не прыйдуць сёстры з мацяркамі
Са скрыжаванымі рукамі
Пад доўгаю чадрой з мальбамі
На гроб іх з долаў і са ўзвыш!
Затое ж дбалаю рукою
Тут пры дарозе пад скалою
260 На памяць узнясецца крыж,
І плюшч, разросшыся вясною,
Яго ласкава ахіне
Сваёю сеткаю густою,
І часам, стомлены хадою,
Дарожны на той крыж зірне
І ў божым ценю аддыхне.

XIII

Імчыцца конь, ляціць стралою,
Храпе і рвецца, нібы к бою,
То раптам стане на скаку,
270 Прыслухаецца к вецярку,
Паводзіць чуткімі вушамі,
То раптам б'е капытам дол
І, страсянуўшы збітай грывай,
Ізноў імчыцца, як арол.
На ім ёсць коннік, ды маўклівы,
У сядле б'ецца, чуць жывы,
Узняць не можа галавы,
Ён не кіруе павадамі,
Бяссільны ногі ў страмянах,
280 І кроў шырокімі цуркамі
На чапраку яго відна...
Эх, быстры конь! Гаспадара ты
Як віхар з бою праімчаў,