Старонка:Deman.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Нібы тых зорак ясны пас,
Прад ім снавалася ў той час.
Прыкуты невідомай сілай,
Пазнаў жальбу ён выразней,
Пачуцце ў ім загаманіла,
Як гаманіла і даўней.
Ці быў то прывід нараджэння?
Ці слоў падступных спакушэнне —
180 Знайсці ў сабе ніяк не мог.
Забыць? забыцца не даў бог,
Ды ў забыцці няма збавення.

X

Стаміўшы добрага каня,
На шлюбны пір на схіле дня
Жаніх спяшаўся нецярпліва.
Арагвы светлай ён шчасліва
Дасяг зялёных берагоў.
Вязе ён шмат з сабой дароў.
Вярблюдаў плёўся доўгі рад.
190 Па горнай сцежачцы далёка
Званкі пазваньваюць у лад.
Ён, уладар сам Сінадала,
Вядзе багаты караван.
Папругай сцягнут спрытны стан.
Аправа шаблі і кінжала
На сонцы ззяе. Як рубін,
Блішчыць за спінай карабін.
Гуляе вецер рукавамі
Яго чухі. Яна кругом
200 Абмалявана галуном.
Расшыта яркімі шаўкамі
Сядло. Вуздечка з кутасамі.
Пад ім запенены ўвесь конь
Чырвонай масці, як агонь.
Ён, выхаванец Карабаха,
Вушамі водзіць, поўны страха,
Храпе і скоса з крутых скал
Глядзіць на пенны хваляў вал.
І страшны шлях той узбярэжны: