Старонка:Deman.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Ні разу душнаю парою
Сваёю срэбранай расою
Не абмываў падобны стан.
140 Яшчэ нідзе рука людская
Такой галоўкі не ласкала
І кос такіх не расплятала
З тых дзён, як свет пазбаўлен рая,
Клянуся зноў — краса такая
Пад сонцам поўдня не цвіла.

VIII

Апошні раз яна скакала.
Увы! на другі дзень чакала
Яе, наследніцу Гудала,
Прыроды жывае дзіця,
150 Нядоля горкая рабыні,
Цяпер чужая ёй айчына
І незнаёмая сям'я.
І часта ўпотайку імглівы
Лажыўся цень на яе твар,
Але былі яе парывы
Так гожы, просты і так жывы,
Так поўны вабнасці і чар,
Што калі б Дэман той парою
Яе заўважыў і зірнуў,
160 То, ўспамінаючы былое,
Ён адвярнуўся б і ўздыхнуў.

IX

І Дэман бачыў... і на мгненне
Штось недаступнае найменню
Адчуў ён раптам над сабой.
Глухой душы яго пустыню
Напоўніў гукаў новых рой.
І яшчэ раз пазнаў святыню
Любві, прыгожства і дабра.
І доўга слодычнай хвілінай
170 Ён упіваўся, і мара
Аб шчасці доўгай павуцінай,