Старонка:Deman.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Красой жывою расцвілі.
Шчаслівы, пышны край зямлі!
Старыя, стромкія руіны,
У звонкім бегу ручаі
Па дне з каменьчыкаў усякіх,
І купкі роз, дзе салаўі
Красуняў славяць, абыякіх
70 На вабны голас іх любві;
Чынар густыя сутарэнні,
Пад іх лісцвенным шалашом
Пячоры, дзе гарачым днём
Знаходзяць схоў сабе алені.
І блеск, і пых; і тлум лісця,
І гоман радасці жыцця,
І подых кветак і праменняў,
І поўдня палкі, млявы жар,
І араматных розаў дар,
80 Што вільгаць шлюць у прохладзь ночы,
І зоры яркія, як вочы
Грузінкі юнай, поўнай чар.
Ды апроч зайздрасці халоднай
Не абудзіў прыродны шум
Ў душы выгнанніка бясплоднай
Ні новых сіл, ні новых дум.
І ўсё, што прад сабой ён бачыў,
Адной знявагаю адзначыў.

V

Высокі дом, шырокі двор
90 Пабудаваў князь, Гудал сівы.
Ён каштаваў шмат слёз і сілы
Рабам, паслушным з даўніх пор.
На светлы схіл суседніх гор
Ад сцен яго кладуцца цені,
У скале выбіты ступені.
Яны ад вежы рагавой
Вядуць на рэчку. А па сходах
Пад лёгкай белаю чадрой
Князёўна юная па воду
100 Ў Арагву ходзіць пад гарой.