Старонка:Deman.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была правераная


Ён сеяў зло без асалоды
І злу спрадвечнаму свайму
Не сустракаў ён перашкоды,
30 І зло дакучыла яму.

III

І над грамадай гор Каўказа
Выгнаннік рая пралятаў,
Пад ім Казбек ярчэй алмаза
Снягамі вечнымі блішчаў.
Глыбока чорнаю разорай,
Дзе нібы змей рассунуў горы,
Дар'ял заломісты ляжаў,
Унізе Церак белагрывы,
Як львіца, скачучы між скал,
40 Грымеў, і горны звер пужлівы
І птушка, летучы ў прагал,
У гоман вод яго ўнікалі.
І хмар шаўковых талака
З краін паўднёвых здаляка
Яго на поўнач праважалі;
І скалы шчыльнай чарадой,
Таемнай поўныя дрымоты,
Стаялі моўчкі над вадой
І хваль яе сачылі ўзлёты.
50 І вежы замкаў тут і там
Глядзелі грозна праз туманы,
Нібы каля каўказскіх брам
Іх вартавыя веліканы.
І дзікі і дзіўны вакруг
Быў божы свет, ды горды дух
Зняважлівым акінуў вокам
Тварэнне бога-ўладара,
І на чале яго высокім
Ні цені злобы, ні дабра.

IV

60 І перад ім у падарожжы
Малюнкі іншыя ляглі:
Даліны Грузіі прыгожай